Iнфармацыя

„Дапаможнік кінадакументаліста” праф. Гражыны Кэндзеляўскай, Выдавецтва Бібліятэкі Вышэйшай Дзяржаўнай школы кіно, тэлевізіі і тэатру імя Леона Шылера. Лодская кінашкола ў 2012 годзе выдала ўнікальны падручнік, першы на польскім рынку дапаможнік для студэнтаў і рэжысёраў-кінадакументалістаў.

Выдавец: Stowarzyszenie Młodych Twórców - „Ku Teatrowi”, 2017 Партнёр: PWSFTviT (Вышэйшая Дзяржаўная школа кіно, тэлевізіі і тэатру імя Леона Шылера)

Беларуская публікацыя «Дапаможніка кінадакумэнталіста» з’явіцца ў 2017 г. у дзьвюх версіях: у фармаце PDF для агульнага доступу, а таксама ў выглядзе спецыяльнага друкаванага выдання.

Гражына Кэндзеляўска – сцэнарыстка і рэжысёрка асветніцкіх і дакументальных фільмаў. Выпускніца факультэта графікі акадэміі мастацтваў у Кракаве. Выкладчыца Лодскай Вышэйшай школы кіно, тэлебачання і тэатру, у 2006 г. атрымала тытул прафесаркі кінамастацтва.

Марыя Змаж-Качановіч, адна з найвыбітнейшых польскіх кінарэжысёрак:

„Кніга Гражыны Кэндзеляўскай пра кінадакументалістыку – выбітны падручнік, напісаны, можна сказаць, гадамі дыдактычнага досведу ў Лодскай кінашколе. Досведу, які даў плён у выглядзе студэнцкіх дакументальных эцюдаў, створаных пад яе мастацкай апекай і узнагароджаных дзясяткамі ўзнагарод па ўсім свеце. Гражына Кэндзеляўска, як ніхто, умее вучыць кінадакументалістыцы. Яе ўнікальная праграма, выкладзеная ў кнізе і ілюстраваная прыкладамі эцюдаў, задач, практыкаванняў, крок за крокам вядзе праз усе асноўныя пытаньні, якія паўстаюць перад кінематаграфістам-пачаткоўцам. Аўтарка фармулюе, класіфікуе, сістэматызуе, узгадвае пра тое, што ўжо паўстала ў дакументальным фільме. Гэта першая кніга такога кшталту ў Польшчы, надзвычай важная ў часы нечуванай папулярнасці гэтага кінагатунку”.

Казімеж Карабаш, рэжысёр, патрыярх польскага кіно, пішучы аб “Дапаможніку кінадакументаліста”, цытуе аўтарку кнігі:

„У аснове дакументалізму ляжыць цікавасць да людзей і свету. З гэтай цікавасці часта паўстаюць важныя тэмы, ідэі, праблемы будучага фільма”. Я гарачы прыхільнік гэтага пункту гледжання. Натуральна, існуе шмат іншых прычын, з-за якіх рэжысёр прагне рэалізаваць свой фільм, але гэта з а ў с ё д ы рэха нейкіх назіранняў, перажыванняў ці эмоцый аўтара, рэха ц і к а в а с ц і да жыцця іншых людзей. Іншыя важныя пытанні, узнятыя у гэтай публікацыі – старанная дакументацыя, добра распісаны сцэнарый, а самае галоўнае – здольнасць напісаць партрэт героя, якая павінна спалучаць шчырасць і стараннасць”.

III Майстроўню кароткаметражных дакументальных фільмаў “15 хвілін: Беларусь!”, Мінск Беларусь: 03.10.2017 – 07.10.2017
- даклады, ілюстраваныя польскімі дакументальнымі кароткаметражнымі фільмамі і сустрэчы, якія прэзентуюць № 33 часопіса “”pARTisan”, прысвечаны польскаму дакументальнаму кіно; а таксама беларускае выданне падручніка “Дапаможнік кінадакументаліста” аўтарства праф. Гражына Кэндзеляўскай.
- кінамайстроўня праф. Гражыны Кэндзеляўскай і Славаміра Кальвінка, выкладчыка Польскай вышэйшай кінашколы ў Лодзі.

INFO: www.15minutesbelarus.net

„Дапаможнік кінадакумэнталіста” праф. Гражыны Кэндзеляўскай выходзіць у рамках праекта “Польскі дакументальны фільм на Беларусі – глыбіня вастрыні” (2016 -2017). Праект дафінансаваны сродкамі Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча.